«Партызанскі марш» у Менску. ШМАТ ФОТА

Прыкладна за гадзіну да пачатку акцыі закрыліся станцыі мэтро, адкуль можна было выйсьці да абвешчанага месца збору. Туды сьцягнулі вялікую колькасьць сілавікоў і вайсковай спэцтэхнікі

Тым ня менш удзельнікам маршу ўдалося з розных мікрараёнаў дабрацца да Партызанскага праспэкту і абʼяднацца ў калёну

Людзі скандавалі «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам!», «Лукашэнку ў аўтазак», «Пайшоў прэч», «Хабараўск, прывітаньне» і іншыя лёзунгі

Сьцягоў і плякатаў гэтым разам было менш, чым у мінулыя разы

Партызанскі праспэкт, запоўнены на ўсю шырыню

Belarus - Anti-Lukashenka protest march in Minsk, 18oct2020

Сёньня вадамёты не пусьцілі ў ход

Нягледзячы на адзінкавыя затрыманьні, шматтысячная калёна дэманстрантаў бесьперашкодна дайшла да ўнівэрмагу «Беларусь»

Міліцыя праз мэгафон пачала папярэджваць іх пра незаконнасьць правядзеньня акцыі

Людзі рушылі далей, але ў раёне станцыі мэтро «Аўтазаводзкая» праспэкт перакрылі сілавікі з вадамётамі. У выніку дэманстранты павярнуліся і пайшлі назад.

Момант, калі зь мініаўтобасу сілавікоў паляцелі пэтарды

Узброеныя сілавікі выскачылі зь мікрааўтобусаў, калі калёна рушыла ад ўнівэрсаму «Беларусь» назад па Партызанскім праспэкце 

Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму пацьвердзіў, што сілавікі некалькі разоў стрэлілі ў паветра, калі ў іх нібыта паляцелі камяні

Калёна рухаецца па Партызанскім праспэкце ў бок цэнтру

Хлопчык на інсталяцыі трактара

Калёна пратэстоўцаў наступае — сілавікі адступаюць

З Партызанскага праспэкту шэсьце павярнула на вуліцу Ванеева — у кірунку мікрараёну Серабранка

Пасажыры тралейбуса вітаюць пратэстоўцаў на скрыжаваньні вуліцы Ванеева і праспэкта  Ракасоўскага

Калёна рухаецца па Ракасоўскага