На «Гродна Азот» пачаўся страйк. Людзей затрымліваюць

9:50 На «Гродна Азоце» бастуюць каля 150 чалавек.

Да іх на прахадную прыехаў генэральны дырэктар Ігар Бабыр і галоўны інжынэр Сяргей Сілівонік, угаворваюць пачаць працу.

На прахадной каля 10-й гадзіны

Вядомыя прозьвішчы двух затрыманых з цэху азотнай кіслаты. Іншыя работнікі цэху застаюцца на заводзе, але не прыступаюць да працы. Іхні начальнік просіць іх выйсьці за тэрыторыю прадпрыемства.​

7:20 Каля ста чалавек сабраліся на прахадной буйнога хімічнага прадпрыемства «Гродна Азот». Іх затрымлівае міліцыя.

Работнікі адмаўляюцца ісьці на зьмену. Да заводу падʼехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць.

Колькасьць затрыманых пакуль невядомая.

Міліцэйскія аўтобусы каля «Гродна Азот»

Аўтазак каля «Гродна Азот»

Сілавікі на прахадной «Гродна Азота»