Украінцы выказаліся за зьмяншэньне парлямэнту і пажыцьцёвую турму для карупцыянэраў

Мясцовыя выбары ў Славянску, Украіна, 25 кастрычніка 2020

Паводле зьвестак з экзыт-полаў, усе пяць пытаньняў, зададзеных у ходзе ўсеўкраінскага апытаньня грамадзкай думкі, якое прапанаваў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, атрымалі станоўчыя адказы.

Апытаньне праводзілася падчас мясцовых выбараў ва Ўкраіне, якія прайшлі 25 кастрычніка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцаў апытваюць наконт пажыцьцёвага зьняволеньня за карупцыю і легалізацыі канабісу

Абсалютная большасьць грамадзян Украіны (95 адсоткаў) падтрымала прапанову аб скарачэньні колькасьці дэпутатаў Вярхоўнай Рады на траціну — з 450 да 300 чалавек.

За ўвядзеньне пажыцьцёвага зьняволеньня за карупцыю ў асабліва буйным памеры выказаўся 81 працэнт украінскіх выбарнікаў.

Права Ўкраіны выкарыстоўваць гарантыі бясьпекі, акрэсьленыя Будапэшцкім мэмарандумам, падтрымалі 78 адсоткаў апытаных, 10 адсоткаў выказаліся супраць.

Прапанова легалізаваць у краіне выкарыстаньне марыхуаны ў мэдычных мэтах — для памяншэньня болю ў цяжка хворых — падтрымалі 70 адсоткаў удзельнікаў апытаньня, 24% выступілі супраць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць пытаньняў ад прэзыдэнта. Што Зяленскі хоча пачуць ад украінцаў

Ідэю стварыць свабодную эканамічную зону на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей падтрымалі 45% украінскіх грамадзян, прыкладна столькі ж (43%) не падтрымалі прапановы.

Раней офіс прэзыдэнта Ўкраіны растлумачыў, што апытаньне не зьяўляецца рэфэрэндумам і ня будзе мець прамых юрыдычных наступстваў.