«Інвэнтарызацыя», «тэхнічныя прычыны», «забастоўка». Як прыватны бізнэс далучаецца да агульнанацыянальнага страйку

Ілюстрацыйнае фота. Горадня, кавярня «Трэцяе месца»

Сярод тых, хто не працуе 26 кастрычніка, — крамы, рамонтныя майстэрні, інтэрнэт-крамы, службы дастаўкі, кавярні, цырульні, прыватныя школы і моўныя курсы, турыстычныя кампаніі, індывідуальныя прадпрымальнікі ды іншыя.

  • Некаторыя крамы, піцэрыі паведамляюць, што не працуюць «з тэхнічных прычын», «праводзіцца інвэнтарызацыя», «рэвізія», «зьмена асартымэнту».
  • Не працуюць некаторыя сайты дастаўкі. Сайт dominos.by піша, што «праводзяцца тэхнічныя работы, прабачце за часовыя нязручнасьці».
  • «З тэхнічных прычын» немагчыма забраць заказы ў OZ.by
  • Некаторыя адкрытым тэкстам пішуць: не працуем у сувязі з рэспубліканскім страйкам (velosiped studio).
  • Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі абвясьціла выходны з прычыны «дэзынфэкцыі». Прыватная школа Stembridge пераносіць заняткі з 26 кастрычніка. Таксама пераносіць заняткі і моўная школа Streamline.

Піша рэпэтытар:

«З аднаго боку, я ня маю іншых крыніц даходу і, падтрымліваючы страйк, застаюся бяз грошай. З другога боку, мая праца — гэта даваць веды дзецям, і гэтым я наношу ўдар ім. Аднак 26 кастрычніка я ня буду працаваць, чаго і вам жадаю».