Мэдыкі ў Бараўлянах выйшлі падтрымаць студэнтаў БДМУ

Мэдыкі РНПЦ анкалёгііі мэдычнай радыялёгіі выйшлі на ланцуг салідарнасьці з адлічанымі студэнтамі мэдунівэрсітэту ў Менску.

Увечары 28 кастрычніка з БДМУ адлічылі адразу некалькіх студэнтаў. Прычына — страйк 26 кастрычніка, які адміністрацыя расцаніла як прагулы.

27 кастрычніка Лукашэнка загалаў звальняць і адлічаць пратэстоўцаў.

«Ня хочуць рабочыя працаваць — ня трэба. Але іх адзінкі, якія ня хочуць. Студэнты. Прыйшлі вучыцца — вучыцеся. Хто хоча, той хай вучыцца. Хто выйшаў у парушэньне закону на несанкцыянаваныя акцыі — ён пазбаўляецца права быць студэнтам. Калі ласка, адпраўце іх, як я казаў, каго ў армію, а каго на вуліцу. Хай ходзяць па вуліцы, але яны павінны быць адлічаныя з ВНУ».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкладчыкаў звальняюць, студэнтаў адлічваюць. Што адбываецца ў БДУіР падчас страйку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прарэктарка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адмовілася адлічваць студэнтаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта нагадвае 1945 год у Нямеччыне — усе разумеюць, што гэта апошнія дні рэжыму, але працягваюць працаваць», — Баркоўскі