У Беларусі на вайсковым палігоне загінуў салдат

На вайсковым палігоне каля Асіповіч. Ілюстратыўнае фота.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра сьмерць шарагоўца, якая адбылася на агульнавайсковым палігоне.

«Пачатая праверка па факце сьмерці радавога Грыба Я.А., якая адбылася на агульнавайсковым навучальным палігоне. Абставіны ў цяперашні час высьвятляе камісія Мінабароны сумесна са Сьледчым камітэтам», — паведамілі ў прэс-службе ведамства ў панядзелак.

Там выказалі спачуваньні родным і блізкім салдата.

Вайсковец быў курсантам школы падрыхтоўкі мотастралковых і дэсантных падразьдзяленьняў 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтру.

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтар падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых камандзіраў месьціцца ў вайсковым гарадку Печы пад Барысавам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта быў не суіцыд!». Блізкія памежніка, які загінуў у войску, ня вераць у афіцыйную вэрсію