Лукашэнка прыняў даверчыя граматы апостальскага нунцыя і шасьці паслоў

Палац незалежнасьці

Цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасьці, паведамляе БелТА.

Даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку ўручылі

  • апостальскі нунцый Антэ Ёзіч,
  • пасол Вэнэсуэлы Франклін Рамірэс Араке,
  • пасол Ірану Саід Яры,
  • пасол КНДР Чу Чэн Бон,
  • пасол Сырыі Мухамад аль-Умрані,
  • пасол Турэччыны Мустафа Эзджан,
  • пасол Японіі Хірокі Токунага.

У адрас прадстаўніка Ватыкана Лукашэнка сказаў: «Разьлічваем на кансалідуючую і канструктыўную ролю Каталіцкай царквы ў беларускім грамадзтве».

Днём раней падчас сустрэчы з праваслаўным мітрапалітам Веньямінам Лукашэнка сказаў, што каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч езьдзіць у Польшчу і атрымлівае «кансультацыі, як разбураць нашу краіну». З 31 жніўня Кандрусевіча не пускаюць у Беларусь.

Паслу Паўночнай Карэі Лукашэнка заявіў, што ўзровень дачыненьняў паміж КНДР і Беларусьсю «неапраўдана нізкі». «Нам трэба актыўней працаваць у гэтым кірунку», — дадаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Беларусі ў Аргентыне выказаў спадзеў, што бел-чырвона-белы сьцяг стане ізноў дзяржаўным. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы амбасадар Ялавіц: Новы амбасадар ЗША ў Беларусь не адправіцца