У Беларусі за суткі выявілі 929 інфікаваных COVID-19

Ілюстрацыйнае фота

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 929 новых выпадкаў каранавірусу. Днём раней было 989.​

Як адзначае Мінздароўя, агулам за ўвесь час пандэміі з канца лютага ў Беларусі захварэлі 101 329 чалавек, паправіліся 87 985.

За ўвесь час памерлі 992 чалавекі. За апошнія суткі — сямёра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19. Беларусь дадала 7 краін у «карантынны сьпіс», ва ўнівэрсытэтах уводзяць масачны рэжым