У Менску сілавікі не даюць дэманстрантам сабрацца ў адну калёну. Сотні затрыманых. ВІДЭА

«Марш народаўладзьдзя» 8 лістапада. Скрыжаваньне вуліц Дзімітрова і Мельнікайце

Сотні дэманстрантаў затрыманыя ў Менску пры спробе правесьці «Марш народаўладзьдзя».

Дэманстрантаў у цэнтры Менску сабраліся тысячы чалавек, але сілавікі спыняюць спробы людзей сабрацца ў адным месцы. Дэманстрантаў блякавалі і затрымлівалі на Нямізе, праспэкце Пераможцаў, вуліцах Мельнікайце, Гвардзейскай, Старажоўскай.

Нягледзячы на гэта, некалькі тысяч людзей сабраліся насупраць стэлы «Менск — горад-герой» і паспрабавалі выйсьці на праезную частку праспэкту Машэрава. Супраць іх высунуліся сотні сілавікоў у форме з вадамётам. Калёна паспрабавала сабрацца на скрыжаваньні вуліц Кальварыйскай і Цэткін. Яе таксама разагналі. Яшчэ адна калёна зь некалькіх тысяч чалавек сабралася каля «Белай Вежы» і рушыла вуліцай Багдановіча ў бок Нямігі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо больш за 500 затрыманых на «Маршы народаўладзьдзя», — праваабаронцы