Сярод затрыманых на «Маршы народаўладзьдзя» некалькі журналістаў

Акцыя салідарнасьці з затрыманымі журналістамі, Менск, 3 верасьня 2020 г.

У Менску затрымалі фотажурналістаў Святаслава Зоркага І Віктара Талочку, паведамляе БАЖ.

Сьвятаслава Зоркага затрымалі каля стэлы (пазьней адпусьцілі), Віктара Талочку — на Нямізе, — паведамляюць іхныя калегі. Каля ГЦ «Галерэя» ў Менску схапілі журналіста БелаПАН Яна Аўсеюшкіна.

У Віцебску затрымалі журналістку Алену Шабуню, — паведамляе тэлеканал Белсат.

На вуліцы Куйбышава ў Менску непадалёку ад Камароўкі затрымалі журналіста Арцёма Ляву.

У Менску таксама затрымалі журналіста-фрыласера Яўгена Шапчыца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо больш за 500 затрыманых на «Маршы народаўладзьдзя», — праваабаронцы

Сярод затрыманых на акцыях сёньня ў Менску былі два расейскія журналісты, у тым ліку карэспандэнт ТАСС Юры Шамшур, іх даставілі ў Партызанскае РУУС Менску для праверкі дакумэнтаў, пасьля чаго адпусьцілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску сілавікі не даюць дэманстрантам сабрацца ў адну калёну. Сотні затрыманых. ВІДЭА