У Наваполацку людзі з тэмпэратурай стаялі ў чарзе да лекара на вуліцы

Фота: gorod214.by

На прыём да лекара ў наваполацкую паліклініку № 4 9 лістапада прыйшло шмат людзей. Партал gorod214.by апублікаваў фота людзей з тэмпэратурай, якія стаяць у чарзе каля асобнага ўваходу ў паліклініку.

Паводле відавочцаў, каля 20 чалавек з тэмпэратурай стаялі з чарзе на вуліцы. Унутры было больш людзей.

«Людзі стаяць на холадзе па некалькі гадзінаў, каб іх адправілі на флюараграфію, дзе яшчэ адна чарга, але меншая».

На 3 лістапада ў Наваполацкай цэнтральнай гарадзкой лякарні былі занятыя амаль усе месцы для пацыентаў з COVID-19. Прадпрыемствам раілі ўводзіць масачны рэжым.

Галоўны доктар паліклінікі ААТ «Нафтан» Сяргей Чубрык казаў, што на прадпрыемстве расьце колькасьць хворых на каранавірус.