У пратэставым ЖК «Каскад» у Менску аблава сілавікоў

18 кастрычніка ў «Каскадзе» вывесілі 22-павярховы бел-чырвона-белы сьцяг

З раніцы ў менскі жыльлёвы комплекс «Каскад» на некалькіх мікрааўтобусах прыехалі сілавікі. Жыхары кажуць, што тыя маюць пастановы на ператрусы.

Паводле відавочцаў, сілавікі прыйшлі ў некалькі кватэр, расказваюць пра ўзломы дзьвярэй, піша Tut.by.

  • Мясцовыя жыхары паведамляюць, што байцы ўзламалі дзьверы ў некалькі кватэраў.
  • Паводле Onliner.by, байцы ўзламалі сама меней чатыры кватэры, ідуць ператрусы ў межах крымінальнай справы ў людзей, якія былі назіральнікамі на выбарах.
  • Байцы «зьнялі майткі» — між дамамі на расьцяжцы вісела бел-чырвона-белая інсталяцыя ў выглядзе ніжняй бялізны.

У «Каскад» сілавікам даводзілася часта прыяжджаць, каб здымаць бел-чырвона-белыя сьцягі, у тым ліку сьцяг даўжынёй у 22 паверхі.

Уласьніку кватэры ў «Каскадзе», зь якой быў працягнуты трос, на якім вывешвалі сьцягі, у кастрычніку прысудзілі штраф.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уласьніку кватэры ў Менску прысудзілі штраф за сьцяг на тросе, бо была пагроза пажару пры навальніцы 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 22 паверхі даўжынёй. У Менску вывесілі гіганцкі бел-чырвона-белы сьцяг