У Менску затрымалі намесьніка дырэктара і загадчыка апэрацыйнага блёку РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі

Ілюстрацыйнае фота. Сёньняшнія затрыманьні ў Менску

У Менску затрыманы намесьнік дырэктара па арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Аляксандрава, кандыдат мэдыцынскіх навук Павал Маісееў.

Пра гэта паведаміла незалежнае аб’яднаньне мэдыкаў «Белые халаты». Паўла Маісеева завезьлі ў Маскоўскі РУУС Менску. Пазьней сябры паведамілі, што яго адпусьцілі.

Пазьней стала вядома пра затрыманьне загадчыка апэрацыйнага блёку РНПЦ імя Аляксандрава, кандыдата мэдычных навук Андрэя Палуянчыка; як мяркуецца, ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС Менску.

Таксама сярод затрыманых загадчык аддзяленьня пухлін галавы і шыі РНПЦ анкалёгіі імя Аляксандрава Яўген Кузьмін, кандыдат мэдыцынскіх навук, лека вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

15 лістапада, на 99-ы дзень пасьля выбарчых пратэстаў у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзяць акцыі памяці загінулага жыхара двара на «плошчы Пераменаў» Рамана Бандарэнкі.

Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы ўжо больш як 300 затрыманых сёньня падчас акцый пратэсту ў Беларусі, сьпіс дапаўняецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я выходжу»: марш памяці Рамана Бандарэнкі. Што адбываецца ў Беларусі на 99-ы дзень пратэстаў