Затрыманага на курапацкім маршы студэнта асудзілі ўжо пяць разоў — агулам на 71 дзень арышту

Падчас маршу ў Курапаты 1 лістапада

Студэнта чацьвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 дзень адміністрацыйнага арышту. Пра гэта праваабаронцам паведаміла ягоная маці Вольга. Яна баіцца, што гэты тэрмін не канчатковы.

Студэнта чацьвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 дзень адміністрацыйнага арышту. Пра гэта праваабаронцам «Вясны» паведаміла ягоная маці Вольга. Яна баіцца, што гэты тэрмін не канчатковы.

Яна Салановіча затрымалі 1 лістапада на мірным маршы ў Курапаты. Паводле маці, у Партызанскім РУУС на допыце ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах.

З таго часу Ян на Акрэсьціна, а судзьдзі дадаюць яму новыя і новыя тэрміны арышту.

  • 2 лістапада — 12 дзён
  • 5 лістапада — 15 дзён
  • 10 лістапада — 15 дзён
  • 18 лістапада — 15 дзён
  • 26 лістапада — 14 дзён

Маці лічыць, што ў справах няма ніякіх доказаў, апроч прызнаньня сына.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольгу Хіжынкову асудзілі яшчэ на 15 сутак
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бабруйску бацьку і сына асудзілі за гвалт над міліцыянтам