Шым з гурту «Каста» расказаў пра новы кліп і Беларусь

Your browser doesn’t support HTML5

27 лістапада расейскі гурт «Каста» выпусьціў новы кліп на сваю песьню «Выходи гулять». Відэа напоўнена жорсткім сцэнамі гвалту з боку сілавікоў, адзін зь якіх прыходзіць дадому, і зь ягонага цела пачынае сачыцца кроў ад успамінаў аб «працы». За першы ж дзень кліп набраў паўтара мільёна праглядаў, і мноства людзей у камэнтарах параўноўвалі гэтае відэа з дакумэнтальнымі кадрамі, зьнятымі ў Беларусі апошніх месяцаў. Адзін з музыкаў «Касты» Шым (Міхаіл Епіфанаў) адказаў на пытаньні Радыё Свабода