Першыя прысуды за «Марш пэнсіянэраў»: 15 дзён арышту дваім удзельнікам

Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, 30 лістапада

У Менску пачалі выносіць прысуды пэнсіянэрам паводле артыкулу 23.34 Адміністратыўнага кодэксу за ўдзел у «несанкцыянаванай масавай акцыі» — «Маршы пэнсіянэраў», які адбыўся 30 лістапада.

Аб прысудах паведамляе тэлеграм-канал «Списки Задержанных».

Першай, каго асудзілі за ўдзел у гэтым маршы, стала Рыма Сярогіна 1962 году нараджэньня. Судзьдзя Кацар з суду Маскоўскага раёну Менску асудзіла яе на 15 сутак. Пэнсіянэрку затрымалі на вуліцы Гарадзкі Вал.

Сяргея Рашэтнікава, якога таксама зьмясьцілі 30 лістапада ў ізалятар, судзіў праз Skype суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Мужчына не карыстаўся паслугамі адваката. Ён быў асуджаны на 15 сутак. Вырак вынес судзьдзя Дзьмітры Карсюк, які агучыў адзін з прысудаў Міс Беларусь-2008 Вользе Хіжынковай.

Раней за ўдзел у маршах пэнсіянэраў не затрымлівалі і не судзілі. Агулам 30 лістапада схапілі каля 20 удзельнікаў акцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Частку затрыманых на менскім маршы пэнсіянэраў перавялі ў турму на АкрэсьцінаБольш за тысячу пэнсіянэраў зноў выйшлі на «Марш мудрасьці» ў Менску, сілавікі блякавалі іх рух. Ёсьць затрыманыя. ФОТА і ВІДЭАПайшла з жыцьця прафсаюзная дзяячка Марыя Аліева. Яна не прапускала Маршы пэнсіянэраў«Марш пэнсіянэраў» у суправаджэньні сотні сілавікоў