Пазбаўленьне TUT.BY статусу сродку масавай інфармацыі прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Петэр Стана назваў «чарговым крокам у абуральным ціску на журналістаў і свабодныя СМІ».
«Гэта павінна спыніцца. Права TUT.BY на апэляцыю павінна быць цалкам выканана, і статус трэба вярнуць», — напісаў ён у Твітэры.
Ён таксама заклікаў вызваліць усіх зьняволеных беларускіх журналістаў, у тым ліку журналістку TUT.BY Кацярыну Барысевіч.
#Belarus:Revocation of @tutby%27s status is latest move in blatant crackdown on #journalists & free media. It must stop. https://t.co/wqWHMb03w3’s right to appeal must B fully respected & status should B restored. 🇪🇺calls for release of all imprisoned journalists incl K. Barysevih
— Peter Stano (@ExtSpoxEU) December 4, 2020
3 сьнежня эканамічны суд Менску задаволіў пазоў Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленьні партала tut.by статусу СМІ на падставе чатырох вынесеных ведамствам папярэджаньняў.
Супрацоўніцу парталу Кацярыну Барысевіч затрымалі 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцьці мэдычнай таямніцы. Яна была аўтаркай артыкула, дзе прыводзілася сьведчаньне лекара аб адсутнасьці алькаголю ў крыві зьбітага да сьмерці Рамана Бандарэнкі, што супярэчыла заявам Лукашэнкі і іншых уладаў. Другі фігурант — лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін.
Па крымінальнай справе таксама былі зьняволеныя журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, якія вялі жывы рэпартаж з разбурэньня мэмарыялу Рамана Бандарэнкі і разгону мітынгу яго памяці ў двары дому, дзе ён жыў.
Беларускія праваабаронцы прызналі зьняволеных журналістаў палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Tut.by забралі статус СМІЗа кратамі застаюцца восем журналістаўЖурналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч пакінулі пад вартай. Верагодна, ёй прад'явілі абвінавачаньне«Асноўны паказчык ап’яненьня — кроў». Што пра вэрсію ўладаў кажуць прафэсійныя нарколягіУ Менску затрымалі журналіста Ігара Ільяша, мужа журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая праходзіць у крымінальнай справе