Ксёндз Барок: «Сукамэрнікі-рэцыдывісты былі б міністрамі, ня горшымі за цяперашніх»

Your browser doesn’t support HTML5

Каталіцкі сьвятар з Расонаў на Віцебшчыне расказаў у інтэрвію «Свабодзе», як адбываў 10 дзён адміністрацыйнага арышту ў віцебскім ізалятары. Ксяндза Барка асудзілі за перапост у фэйсбуку малюнку «Стоп лукашызм» аўтарства дызайнэра Ўладзімера Цэсьлера. Суд палічыў гэта «прапагандай нацызму».