1816 чалавек захварэлі, 10 памерлі: афіцыйная статыстыка каранавірусу ў Беларусі за дзень

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку распаўсюджваньня COVID-19 у Беларусі на 29 сьнежня.

Паводле Мінздароўя, за суткі ў Беларусі:

  • зарэгістраваныя 1816 пацыентаў з COVID-19,
  • ачунялі і выпісаныя — 1836,
  • памерлі 10.

Усяго ад пачатку пандэміі ў Беларусі:

  • зарэгістраваныя 190 404 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19,
  • ачунялі і выпісаныя 169 257,
  • памерлі 1404 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

За мінулыя суткі выканана 4555 тэстаў. Усяго ў Беларусі праведзена 3 937 864 тэстаў на COVID-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ