Цытаты, якія дапамагаюць жыць. Прапануе Маргарыта Ляўчук

Менск, 18 кастрычніка 2020 г.

Працягваем нашу рубрыку «Цытаты, якія дапамагаюць жыць».

Маргарыта Ляўчук:

Калі ваша конь здох — зьлезьце зь яго.

(Прыказка індзейцаў племя Дакота)

Бяз музыкі жыцьцё было б памылкай.

(Фрыдрых Ніцшэ)

Я люблю рабіць тое, што ня пройдзе цэнзуру.

(Мэрылін Манро)

Маргарыта Ляўчук — опэрная сьпявачка, прадстаўніца ў пытаньнях культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Маргарыты Ляўчук: «2021 год будзе годам перамогі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маргарыта Ляўчук пра Латушку, Макса Каржа і культуру ў новай Беларусі

Выбар рэдакцыі:

Калі будзеш калоць дровы сам, то сагрэесься імі двойчы.

Няўдача — проста магчымасьць пачаць усё спачатку, на гэты раз больш разумна.

Зусім ня так дрэнна быць дурнем у імя справядлівасьці. Такія дурні жывуць дастаткова доўга, каб даказаць, што яны зусім ня дурні, або жыве і даказвае гэта пачатая імі праца.

(Генры Форд)

Генры Форд (1863–1947) — амэрыканскі прамысловец і вынаходнік, заснавальнік Ford Motor Company, уладальнік заводаў вытворчасьці аўтамабіляў па ўсім сьвеце.

Цытаты дасылайце Яну Максімюку на ягоную электронную пошту maksymiukj@rferl.org альбо праз Messenger на ягонай старонцы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/jan.maksymiuk.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты, якія дапамагаюць жыць. Прапануе Віталь Чырвінскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты, якія дапамагаюць жыць. Прапануе Юлія Шпілеўская