Каралеву Лізавету і яе мужа прышчапілі ад COVID

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета і яе муж Філіп атрымалі прышчэпкі супраць COVID-19, заявіў у суботу Бакінгемскі палац.

«Каралева і герцаг Эдынбурскі сёньня атрымалі прышчэпкі супраць COVID-19», — гаворыцца ў паведамленьні палацу. Каралеве 94 гады, а Філіпу — 99.

Каралеўская крыніца паведаміла, што вакцыны ўводзіў хатні лекар у рэзыдэнцыі каралевы ў Ўіндзарскім замку, дадаўшы, што яна абнародавала навіну, каб не дапусьціць спэкуляцыяў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Брытаніі пачалася вакцынацыя прэпаратам AstraZeneсa