Пра гэта паведамляе тэлеканал ABC.
36-гадовы Адам Джонсан з Пэрышу, штат Флорыда, утрымліваецца ў турме акругі Пінэлас і чакае абвінавачаньня пасьля таго, як фэдэральныя прыставы затрымалі яго.
BREAKING NEWS: Parrish resident Adam Christian Johnson, the man captured in viral photo carrying Speak Nancy Pelosi’s lectern from House chambers during the riot at the U.S. Capitol on Wednesday, has been arrested. https://t.co/c8sSdkhwpZ
— Miami Herald (@MiamiHerald) January 9, 2021
Мяркуецца, што Джонсан — гэта чалавек на фатаздымку, зробленым падчас нападу ў Капітолій ЗША прыхільнікаў Дональда Трампа ў сераду, дзе ён махае рукой на камэру, трымаючы трыбуну ў правай руцэ, паведамляюць сльедчыя.
Дзе цяпер сама трыбуна — пакуль невядома.
Амэрыканскія ўлады таксама затрымалі і выставілі абвінавачаньні жыхару штату Арызона Джэйкабу Энтані Чанслі, які, як мяркуецца, быў заўважаны падчас беспарадкаў у Кангрэсе 6 студзеня ў мядзьведжай шапцы з рагамі і дзідай. Як паведаміла ў суботу Міністэрства юстыцыі ЗША, Чанслі паўстаў перад судом сталічнага акругі Калюмбія.
Затрыманаму «шаману» інкрымінуюцца наўмыснае пранікненьне або знаходжаньне на закрытай тэрыторыі без законных на тое падставаў, гвалтоўнае ўварваньне і парушэньне грамадзкага парадку ў Капітоліі.