Афіцыйная беларуская статыстыка паказала зьніжэньне колькасьці новых выпадкаў і сьмерцяў ад COVID-19 за дзень

Мэдыкі па ўсім сьвеце змагаюцца з COVID-19. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 11 студзеня.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за дзень:

  • Выявілі 1792 новых хворых (на 41 меней, чым у мінулы дзень)
  • Памерлі 9
  • Паправіліся і выпісаліся 1300

За ўвесь час
213 993 захварэлі
1526 памерлі
196 284 паправіліся і выпісаліся

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць выпадкаў COVID-19 у сьвеце перавысіла 90 мільёнаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плязма крыві зьніжае рызыку цяжкай формы COVID-19 пры раньнім увядзеньні. Беларусы мелі рацыю