Чэмпіёнку Беларусі ў муай-тай, затрыманую падчас акцый пратэсту 17 студзеня, пакаралі штрафам

Мэмарыял на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску

Фэльчарку і баксэрку Анастасію Калашнікаву затрымалі 17 студзеня ля мэмарыялу Тарайкоўскага ў Менску. Суд вынес пастанову — пакараць яе штрафам у 870 рублёў.

У нядзелю, 17 студзеня, адной з затрыманых аказалася чэмпіёнка Беларусі ў муай-тай Анастасія Калашнікава. Да яе падбеглі сілавікі побач са станцыяй мэтро «Пушкінская». У руках дзяўчыны былі кветкі, якія яна, напэўна, несла да мэмарыялу Аляксандра Тарайкоўскага, што загінуў на тым месцы ў жніўні 2020 году.

Перад Калашнікавай кветкі і лямпадку прынесьлі дзьве сяброўкі, адна зь якіх ведае Калашнікаву.

Суд Фрунзэнскага раёну Менску прысудзіў Анастасіі Калашнікавай штраф у 870 рублёў (30 базавых велічынь), паведамляе тэлеграм-канал bel_girls.

Анастасія — майстар спорту, шматразовая чэмпіёнка Беларусі ў муай-тай, упершыню заваявала гэты тытул у 2015 годзе. Працуе яна фэльчарам хуткай дапамогі. Раней ужо трапляла ў аб’ектывы фатакамэр праз фатаздымкі сваіх тату, адна зь якіх іранічна зьмяшчае партрэт Лукашэнкі, а другая прысьвечана сталічнаму футбольнаму клюбу МТЗ-РІПА, актыўнай заўзятаркай якога была Наста, пакуль каманду не расфармавалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі народны трыбунал» назваў імя меркаванага забойцы Тарайкоўскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па падліках МУС, у Менску на выходных за ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі 30 чалавек