Для беларусаў у Нямеччыне заснавалі стыпэндыі

Унівэрсытэт Гумбальта, Бэрлін

На знак салідарнасьці з тымі, хто пацярпеў ад перасьледу з боку ўладаў Беларусі, быў адлічаны або звольнены, шэраг арганізацый у Нямеччыне прапануе беларусам адрасную падтрымку.

Пра гэта паведамляе DW і дае падборку стыпэндыяльных праграмаў для тых беларусаў, якія зазнаюць палітычны перасьлед на радзіме альбо проста маюць жаданьне пажыць і папрацаваць у Нямеччыне.

Стыпэндыя для работнікаў культуры

Ініцыятыва Марціна Рота (Martin Roth-Initiative), названая ў гонар вядомага нямецкага музэйнага дырэктара, аказвае падтрымку мастакам, акторам, музыкам і іншым прадстаўнікам творчых прафэсій, якія выступаюць у сваёй роднай краіне за захаваньне правоў чалавека, свабоду мастацтва і якія зазнаюць палітычны ціск.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выдатнік, герой аднаклясьнікаў». Студэнта БДУІР судзяць за заклік да страйку

Стыпэндыя GFPS

Нямецкае Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропай (GFPS) дае стыпэндыі на адзін сэмэстар навучаньня ў нямецкім унівэрсытэце на выбар стыпэндыята. Гэта прыкладна 800 эўра на месяц. Таксама аплачваюцца мэдычная страхоўка, абавязковы сэмэстравы збор і выдаткі на дарогу зь Беларусі ў Нямеччыну і назад.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнт Салановіч, які недаадбыў 114 дзён арышту, зьехаў зь Беларусі

Ініцыятыва Філіпа Шварца

Нямецкі Фонд імя Аляксандра фон Гумбальта (Alexander von Humboldt-Stiftung) аказвае дапамогу навуковым супрацоўнікам, якія зазналі на радзіме ціск з палітычных матываў. У рамках Ініцыятывы імя Філіпа Шварца (Philipp Schwartz-Initiative) замежныя навукоўцы могуць, атрымліваючы стыпэндыю, займацца дасьледчымі праектамі ў ВНУ або іншых навуковых арганізацыях Нямеччыны.

У гэтым годзе ва ўдзельнікаў праграмы таксама зьявілася магчымасьць атрымаць працоўную дамову. Стыпэндыяльная падтрымка аказваецца на працягу 24 месяцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Стыпэндыі DAAD

Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD аказвае індывідуальную стыпэндыяльную падтрымку. Для навукоўцаў і выкладчыкаў ёсьць магчымасьць атрымаць стыпэндыю для працы над кандыдацкай дысэртацыяй у Нямеччыне ці ў бінацыянальным фармаце, а таксама для правядзеньня дасьледаваньняў у нямецкіх ВНУ або навуковых інстытутах тэрмінам да 10 месяцаў.

Студэнты з дыплёмам спэцыяліста або бакаляўра могуць атрымаць фінансаваньне для навучаньня ў магістратуры адной з ВНУ Нямеччыны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы ў спрошчаным парадку могуць паступаць у вышэйшыя вучэльні Ўкраіны