Дыплямат назваў сваё наведаньне Масквы «вельмі складаным» і дадаў: візыт «пацьвердзіў, што Эўропа і Расея аддаляюцца».
«Расея, здаецца, паступова аддзяляецца ад Эўропы і разглядае дэмакратычныя каштоўнасьці як экзыстэнцыйную пагрозу», — напісаў Бурэль у сваім блогу ўвечары 7 лютага.
My visit to Moscow highlighted that Russia does not want to seize the opportunity to have a more constructive dialogue with the EU. This is regrettable and we will have to draw the consequences. Read my blog post:https://t.co/S3QP2uSsNO pic.twitter.com/q8pUDbEFAF
— Josep Borrell Fontelles (@JosepBorrellF) February 7, 2021
Паводле дыплямата, «агрэсіўная прэс-канфэрэнцыя і высылка трох дыпляматаў ЭЗ» падчас яго візыту «сьведчаць аб тым, што расейскія ўлады не хацелі выкарыстаць гэтую магчымасьць для больш канструктыўнага дыялёгу з ЭЗ».
Бурэль дадаў, што наступныя крокі ЭЗ могуць уключаць дадатковыя санкцыі супраць Масквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея высылае трох дыпляматаў краінаў ЭЗ. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэстуНа думку крытыкаў Бурэля, тое, як ён выступаў у Маскве, сьведчыць, што яго візыт быў катастрафічным правалам.
«У цэлым выступ Бурэля быў катастрофай. Ён прызнаў, што ЭЗ не зрабіў ніякіх крокаў у бок прыняцьця новых санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі са справай Навальнага. Затым Бурэль, былы міністар замежных справаў Гішпаніі, стаяў і маўчаў з паўусьмешкай на твары, калі Лаўроў у заключным слове аблаяў ЭЗ, назваўшы яго “ненадзейным партнэрам”», — піша эўрапейская вэрсія міжнароднага выданьня Politico.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз заклікаў Менск да «нацыянальнага дыялёгу» і паабяцаў эканамічную падтрымку