Найстарэйшая жыхарка Эўропы (і другая ўзростам у сьвеце), 116-гадовая францужанка сястра Андрэ (народжаная Люсіль Рандон) паправілася пасьля перанесенага COVID-19.
Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, спасылаючыся на францускае выданьне Var-Matin.
Sister André Lucile Randon, a Daughter of Charity of St. Vincent de Paul is the worlds oldest religious sister at 116 years old. She lives in Toulon, France. 🇫🇷 pic.twitter.com/OuePQa5Vt3
— Ian St. (@IanStFrance) September 30, 2020
Паводле зьвестак выданьня, хвароба ў доўгажыхаркі працякала бессымптомна, а сама яна знаходзілася ў рэжыме самаізаляцыі.
У чацьвер, 11 лютага, Рандон адсьвяткуе сваё 117-годдзе ў доме састарэлых Сьвятой Кацярыны Лябурэ ў францускім Тулёне.