У Салігорску затрымалі 19 чалавек падчас нядзельнага маршу, у ліку затрыманых і шахтары-страйкоўцы

Ілюстратыўнае фота

Затрыманьне адбылося ў парку Чатырох стыхій.

Супрацоўнікі АМАПу затрымалі 19 грамадзян, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр парк Чатырох стыхій, піша «Наша Ніва».

Ніхто з затрыманых ня меў аніякай сымболікі і не выкрыкваў лёзунгаў. Фактычна людзі не пасьпелі нават сабрацца ў групу. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны, аднаго з затрыманых завуць Сяргей Дзьмухайла. Таксама стала вядома, што сярод затрыманых ёсьць удзельнікі агульнанацыянальнага страйку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі ў Беларусі і сьвеце на 191-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту. Затрыманыя больш за 100 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Салігорскага дэсантніка з нацыянальным сьцягам пакаралі 3 гадамі зьняволеньня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Беларуськаліі» заснавалі фонд дапамогі страйкоўцам