Страйкамы «Азоту», «Нафтану» і БМЗ заявілі пра аб’яднаньне

На акцыі пратэсту ў Менску, 26 кастрчяніка 2020 году.

Тэлеграм-канал страйкавага камітэту горадзенскага «Азоту» паведаміў пра абʼяднаньне са страйкамамі наваполацкага «Нафтану» і жлобінскага Беларускага мэталюргічнага заводу.

Зроблена гэта для «суладнай працы і хутчэйшага дасягненьня агульнай мэты страйкавага руху».

«У адзінстве наша сіла. Запрашаем далучыцца да нас усе рабочыя рухі краіны», — заявілі страйкоўцы. Такое ж паведамленьне разьмясьціў і страйкам «Нафтану».

Страйк працягваюць таксама каля 130 работнікаў «Беларуськалію».

Страйкоўцы дамагаюцца адстаўкі Лукашэнкі, новых новых вольных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, спыненьня гвалту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК завёў крымінальную справу за «прымус да страйку» на «Гродна Азоце»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Наваполацкім «Нафтане» яшчэ тры чалавекі далучыліся да страйку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны прафсаюз IndustriALL запатрабаваў ад БМЗ аднавіць на працы незаконна звольненых работнікаў