«Сьмеласьць – баяцца, але працягваць, нягледзячы на страх». На Бэрлінале — прэм'ера фільму «Courage» пра беларускія пратэсты. ВІДЭА

Менск, 14 ліпеня 2020. Ілюстрацыйнае фота

На міжнародным кінафэстывалі «Бэрлінале» паказалі дакумэнтальны фільм «Courage» пра беларускія пратэсты. Назву перакладаюць і як «Кураж», і як «Мужнасьць», і як «Сьмеласьць».

Яго аўтар — Аляксей Палуян, беларускі рэжысэр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Нямеччыне, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў.

Ягоны кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» паводле раману Віктара Марціновіча стаў прызэрам больш як 30 міжнародных кінафэстываляў і ўвайшоў у лонг-ліст прэміі «Оскар».

Аляксей Палуян спадзяецца, што ягоны новы фільм дапаможа прыцягнуць міжнародную ўвагу да палітвязьняў у Беларусі.