Эўрапейскі вяшчальны зьвяз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песьня «Я навучу цябе» гурту «Галасы ЗМеста» ў тым выглядзе, у якім яна ёсьць цяпер, ня можа прадстаўляць Беларусь у конкурсе «Эўравізія-2021».
«Была зроблены выснова, што песьня ставіць пад сумнеў непалітычны характар конкурсу», — піша зьвяз у сваім Твітэры.
Statement from the EBU regarding Belarus’ Eurovision Song Contest 2021 entry. pic.twitter.com/q25Eh80Plx
— Eurovision Song Contest (@Eurovision) March 11, 2021
Cаюз таксама адзначае, што рэакцыя на песьню можа прынесьці шкоду рэпутацыі песеннага конкурсу.
«На дадатак мы папрасілі, каб яны прывялі песьню ў адпаведнасьць з правіламі Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу або памянялі яе. Калі гэта ня будзе зроблена, наступствам можа быць дыскваліфікацыя зь сёлетняга конкурсу», — гаворыцца ў паведамленьні Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля прагляду кліпа «Галасы ЗМеста» інфапартал Eurovoix адмовіўся асьвятляць удзел Беларусі ў «Эўравізіі-2021» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад накруткі галасоў да адхіленьня ад галасаваньня. У якія скандалы Беларусь трапляла на Эўравізіі