Працягваюцца ператрусы ў справе зьняволенага журналіста Івашына. Прыйшлі і да ягонай  95-гадовай бабулі

Дзяніс Івашын (справа) падчас судовага працэсу за абарону Курапатаў, 29 жніўня 2018 году.

15 сакавіка дадому да 95-гадовай хворай бабулi прыйшлі зь ператрусам супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі, паведаміла жонка журналіста Вольга.

Пра чарговыя ператрусы ў справе Дзяніса Івашына паведаміў БАЖ.

12 сакавіка вобшукі адбыліся дома ў Дзяніса Івашына і ў ягоных бацькоў. Сам ён затрыманы, знаходзіцца ў ізалятары КДБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Дзяніса Івашына зьмясьцілі ў турму № 1 Горадні, артыкул — крымінальны

Дзяніс Івашын займаецца расьсьледаваньнямі, супрацоўнічае з рэдакцыяй газэты «Новы Час». Апошні яго матэрыял быў пра тое, як былыя ўкраінскія «беркутаўцы» ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.

Цяпер у зьняволеньні 11 беларускіх журналістаў, карэспандэнт «Першага рэгіёну» Сяргей Гардзіевіч — пад хатнім арыштам, нагадвае Беларуская асацыяцыя журналістаў.