У Маскве затрымалі пратэстоўца зь Беларусі

Паліцыя Расеі

Мікалая Давідчыка затрымалі на патрабаваньне беларускай Генпракуратуры.

Пра затрыманьне паведамляе «Новая газета». Мікалай Давідчык зь Ліды. На радзіме яму пагражае крымінальная адказнасьць за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Цяпер Давідчыку пагражае экстрадыцыя з Расеі. За яго лёсам сочыць беларуская дыяспара ў Маскве. Мужчыну ўжо знайшлі адваката, але абаронцу да затрыманага пакуль не пускаюць.

Раней расейскія ўлады неаднаразова затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі. Экстрадыцыі, у прыватнасьці, чакаюць чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу Аляксей Кудзін і сябра страйкаму «Беларуськалію» Андрэй Прылуцкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвёра беларусаў чакаюць экстрадыцыі з Расеі ў крымінальных справах за пратэсты ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы ў Расеі страйковец зь «Беларуськалію» падаў заяву аб прызнаньні яго ўцекачом
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Едзьце ў Беларусь, там і рабіце рэвалюцыю». Як дваім беларусам давялося пакінуць Расею за ўдзел у пратэстах