У Менску невядомыя затрымалі лідэра сацыял-дэмакратаў Ігара Барысава

Ігар Барысаў

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў не выходзіць на сувязь.

Невядомыя людзі 21 сакавіка схапілі палітыка, кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава. Паводле паведамленьня жонкі палітыка, затрыманьне адбылося ў момант, калі Барысаў гуляў зь дзіцём. Імаверна, нападнікі — супрацоўнікі міліцыі.

Сацыял-дэмакраты — адна з трох партый, разам з партыяй БНФ і рухам «За свабоду», якія падалі заяўку на сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску. Яно павінна адбыцца 25 сакавіка. Але камунальныя службы і міліцыя адмовіліся заключаць з арганізатарамі дамовы.

З чым зьвязана затрыманьне Барысава, на гэты момант невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заяўнікі сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску адказалі на словы старшыні КДБ пра нібыта падрыхтаваныя «правакацыі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыял-дэмакраты Беларусі адзначаюць 30-гадовы юбілей устаноўчага зьезду сваёй партыі, якая ўзьнікла яшчэ да распаду СССР
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскія камунальнікі і міліцыя адмовіліся заключаць дамовы з арганізатарамі Дня Волі