Палітвязьня Міколу Дзядка зьмясьцілі ў карцар за выгук «Жыве Беларусь!»

Мікола Дзядок падчас акцыі ў Менску ў падтрымку палітвязьняў 26 лютага 2019 году

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

27 сакавіка на прагулцы нехта крыкнуў «Жыве Беларусь!», Мікола падтрымаў і за гэта атрымаў 9 сутак карцару.

Апошнім часам амаль кожны дзень на «Валадарку» прыходзіць праверка з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Правяраюць, каб арыштанты днём ня спалі, каб не віселі нідзе ручнікі і іншая драбяза, а на парушэньне базавых санітарных нормаў у карцары — адсутнасьць батарэі і вэнтыляцыі, бэтонную падлогу, вільгаць — увагі не зьвяртаюць, паведаміў Дзядок.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Міколу Дзядка паставілі на прафіляктычны ўлік у СІЗА №1