Жонка палітоляга Фядуты паведаміла, што зь ім зьнікла сувязь у Маскве

Аляксандар Фядута.

Апошнім часам палітоляг працуе ў Расеі мэдыякансультантам.

Аб зьнікненьні сувязі з палітолягам Аляксандрам Фядутам расказала «Нашай Ніве» ягоная жонка Марына Шыбко.

Сама яна зьбіраецца тэрмінова вылятаць у Маскву на пошукі. З кім ён сустракаўся ў Маскве, яна ня ведае. Апошнім часам палітоляг працуе ў Расеі мэдыякансультантам.

У сацыяльных сетках ён быў актыўны 11 красавіка. Цяпер праз тэлефон і ў Фэйсбуку ён недаступны.

Пошукам Аляксандра Фядуты занялася маскоўская паліцыя, паведамляе «Еўрарадыё». Заяву аб зьнікненьні бязь вестак падалі ў Прэсьненскі аддзел МУС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страх — адзіны інструмэнт захаваньня ўлады, які застаўся ў Лукашэнкі, — Фядута
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Фядута: Лукашэнка лічыцца толькі з думкай Пуціна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Фядута: Генэралам штораз цяжэй аддаваць загады