Палата прадстаўнікоў разгледзела дэкрэт Лукашэнкі на выпадак ягонай гвалтоўнай сьмерці

Палата прадстаўнікоў, ілюстрацыйнае фота

На пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў 19 траўня дэпутаты прынялі да ведама дэкрэт «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу».

Як паведамляе агенцтва БелТА, дэпутаты прынялі гэты дэкрэт «да ведама», лічыцца, што пасьля гэтага дакумэнт уступае ў сілу. Такая форма прапісана ў паўнамоцтвах парлямэнту наконт дэкрэтаў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, дэкрэт накіраваны на «захаваньне незалежнасьці і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў дэкрэт на выпадак сваёй гібелі

Прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі Лукашэнкі з прычыны замаху, акту тэрарызму, зьнешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеяньняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы мусяць дзейнічаць у адпаведнасьці з рашэньнямі Савету бяспекі, на пасяджэньнях якога старшынюе прэм’ер-міністар.

Пры гэтым на тэрыторыі краіны ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Савет бясьпекі вызначае пералік неабходных захадаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка хоча даць Савету бясьпекі новыя паўнамоцтвы 

Згодна з Канстытуцыяй Беларусі, у выпадку датэрміновага складаньня паўнамоцтваў функцыі кіраўніка дзяржавы выконвае кіраўнік ураду.