Міністар замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заклікаў Лукашэнку пакінуць пасаду кіраўніка Беларусі.
Пра гэта літоўскі міністар напісаў у сваім Twitter.
Belarusian dictator Lukashenko is not satisfied with having more than 400 political prisoners. Closing the borders means in effect that the whole country is becoming one big prison for 10 million people. It doesn’t have to take ten plagues. Leave – and let your people be!
— Gabrielius Landsbergis (@GLandsbergis) June 1, 2021
Ландсбергіс паставіў у віну Лукашэнку вялікую колькасьць палітвязьняў у Беларусі.
«Беларускаму дыктатару Лукашэнку недастаткова, што ў яго больш за 400 палітвязьняў. Закрыцьцё межаў фактычна азначае, што ўся краіна становіцца адной вялікай турмой для 10 мільёнаў грамадзян. Сыходзь – і пакінь у спакоі свой народ!», – напісаў Габрыэлюс Ландсбергіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы заклікаў краіны Эўразьвязу адкрыць справы супраць беларускіх сілавікоў- На мінулым тыдні Літва выслала двух беларускіх дыпляматаў з прычыны іх дзеяньняў, «несумяшчальных з дыпляматычным статусам», і на знак салідарнасьці з Латвіяй, дзе мэр Рыгі замяніў дзяржаўны беларускі сьцяг на бел-чырвона-белы, а афіцыйны Менск у адказ завёў супраць рыскага мэра крымінальную справу.
- У адказ Беларусь выслала двух літоўскіх дыпляматаў.
- У Літве дзейнічае штаб Сьвятланы Ціханоўскай, Літва дала палітычны прытулак многім беларускім уцекачам і зьяўляецца ва Ўсходняй Эўропе галоўным прасоўвальнікам санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі.