Сэктаральныя санкцыі, папярэдне зацьверджаныя міністрамі замежных спраў ЭЗ на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня, маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.
Пра гэта паведаміў Рыкард Юзьвяк, брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода. Ён дадаў, што канчатковае рашэньне адносна сэктаральных санкцый прыме саміт ЭЗ 24–25 чэрвеня, а ў моц яны набудуць некалькімі днямі пазьней.
EU foreign ministers have now also given political green light for sectoral sanctions on #Belarus, hitting parts of its potash, oil and banking sectors. will be endorsed by leaders at #EUCO and then officially approved a few days later.
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) June 21, 2021
Раней на сваім пасяджэньні міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму, у які ўваходзяць 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс