Як палітзьняволеная адсядзела 8 месяцаў за тое, што ўкусіла амапаўца. ВІДЭА

Натальля Раентава

Натальля Раентава правяла восем месяцаў у турме за тое, што 29 жніўня ўкусіла амапаўца Андрэя Хоміча за сьцягно. Натальля Раентава расказала, як яе зьмянілі восем месяцаў зьняволеньня.

Яна абараняла сябе і свайго брата, калі іх затрымлівалі ў аўтобусе. Аляксандру Раентаву прысудзілі 5 гадоў калёніі. Месяц зьняволеньня Натальля правяла ў Жодзіна, пасьля 4,5 месяцаў — у СІЗА на Валадарцы і 2,5 месяцы— у гомельскай папраўчай калёніі №4.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што пішуць жанчыны-палітвязьні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ні пра што не шкадуе». Брату дазволілі сустрэцца з Натальляй Хершэ пасьля прысуду, яна пераслала партрэты сукамэрніц
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску судзяць жанчыну, якая ўкусіла байца АМАПу падчас разгону акцыі. Ёй пагражае да 6 год турмы