Ісьляндыя падтрымлівае беларускі народ у яго патрабаваньнях дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека, заявіў прэзыдэнт краіны Ґюдні Ёўганэсан, які правёў у Рэйкʼявіку перамовы са Сьвятланай Ціханоўскай.
На сваёй старонцы ў Твітэры ён адзначыў, што разам з жонкай быў на лекцыі Ціханоўскай ва ўнівэрсытэце Рэйкʼявіку і высока ацаніў яе выступ.
Today @elizajreid and I attended and enjoyed an informative lecture at @uni_iceland by @Tsihanouskaya who is in Reykjavik on the invitation @GudlaugurThor and @MFAIceland. Iceland continues to support the people of #Belarus in their demand for democracy, freedom and human rights. pic.twitter.com/dGow0R4bni
— President of Iceland (@PresidentISL) July 2, 2021
Міністар замежных справаў Ісьляндыі Ґюдлёйґюр Тоўр Тоўрдарсан заявіў у Твітэры, што адвага і нястомная праца Ціханоўскай ў імя прагрэсу ў Беларусі служаць крыніцай натхненьня.
«Мы заклікаем Лукашэнку вызваліць палітвязьняў, спыніць рэпрэсіі і гвалт і паважаць імкненьне беларускага народа да свабодных і справядлівых выбараў», — напісаў кіраўнік ісьляндзкай дыпляматыі.
Fruitful meeting with @Tsihanouskaya. Her courage & tireless work for progress in #Belarus is a true inspiration. We call on #Lukashenko to release political prisoners, stop repression and violence and respect the will of the people of Belarus for free & fair elections. pic.twitter.com/YP3YNjoPFV
— Guðlaugur Þór (@GudlaugurThor) July 2, 2021
Як паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, галоўная тэма ўсіх сустрэчаў — «як Ісьляндыя можа дапамагчы незалежным мэдыя, рабочым, лекарам і ўсёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі ва ўмовах, калі рэжым рэагуе на санкцыі ўзмацненьнем рэпрэсіяў».
Яна распавяла гісторыю студэнткі юрфаку БДУ Кацярыны Віньнікавай, арыштаванай на 15 дзён за тое, што падчас прамовы на выпускным назвала імёны рэпрэсаваных выкладчыкаў і адвакатаў ды іншых беларусаў, якія цяпер пакутуюць у турмах. Ціханоўская згадала «велізарны паток нелегальных мігрантаў на мяжы зь Літвой як рэакцыю рэжыму на актыўную падтрымку літоўскім урадам беларусаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выпускніцу юрфаку БДУ асудзілі на 15 сутак за «пікетаваньне шляхам выказваньня грамадзка-палітычных поглядаў на выпускным вечары»З прэмʼер-міністрам Катрын Якабстоўхтыр яна абмеркавала пытаньні павелічэньня дапамогі СМІ. «Прэмʼер сама працавала журналістам і разумее, наколькі важныя незалежныя мэдыя», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Міністар замежных справаў Ісьляндыі папрасіў у Ціханоўскі сьпіс канкрэтных дзеяньняў, якія Ісьляндыя можа зрабіць для беларусаў. Ён заявіў, што будзе падымаць пытаньне Беларусі ў АБСЭ і Паўночна-Балтыйскай васьмёрцы (NB8), куды ўваходзяць Швэцыя, Фінляндыя, Нарвэгія, Ісьляндыя, Данія, Эстонія, Латвія і Літва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Ці маглі нашыя дзяды ўявіць, што праз 77 гадоў Беларусь зноў апынецца пад акупацыяй?» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё за завесай таямніцы». Сваякі Ігара Лосіка і Арцёма Сакава пра судовы працэс ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Зікрацкі прадставілі прынцыпы амністыі і рэабілітацыі палітычных вязьняў. ВІДЭА