Чэхія прапанавала Літве разьмясьціць сваіх паліцыянтаў на мяжы зь Беларусьсю

Міністар замежных спраў Чэхіі Якуб Кульганэк

Міністар замежных спраў Чэхіі Якуб Кульганэк паведаміў, што Чэхія прапанавала Літве разьмясьціць сваіх паліцыянтаў на мяжы Беларусі і Літвы ў сувязі з масавай незаконнай міграцыяй зь беларускага боку.

Пра гэта Якуб Кульганэк напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры.

«Мы падтрымліваем Літву, якая сутыкаецца з беспрэцэдэнтнай міграцыйнай праблемай, справакаванай непрыстойным рэжымам Лукашэнкі», — напісаў ён, дадаўшы, што міністар унутраных спраў Чэхіі Ян Гамачэк прапанаваў Літве дапамогу, у тым ліку разьмяшчэньне супрацоўнікаў паліцыі на мяжы з Беларусьсю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На літоўскай мяжы затрымалі яшчэ 57 нелегальных мігрантаў зь Беларусі, на польскай — 46
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Літвы папрасіў Турэччыну скараціць лік авіярэйсаў са Стамбулу ў Менск