Урад на тры месяцы забараніў вываз грэчкі

Учора ўрад Беларусі прыняў пастанову аб часовай забароне на вываз асобных відаў тавараў

Адпаведнай пастановай забараняецца вываз з краіны мукі з пшаніцы, крупаў грубага памолу з грэчкі, грачанага збожжа абсушанага, гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі, незалежна ад краіны паходжаньня названых тавараў.

Забарона не распаўсюджваецца на аказаньне гуманітарнай дапамогі ўрадам Беларусі замежным краінам, а таксама на транзытныя пастаўкі гэтых тавараў празь Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспарт калійных угнаеньняў, нафтапрадуктаў. Якія дадзеныя зьніклі з базы Белстату