Мін'юст хоча ліквідаваць Беларускі ПЭН-цэнтар. Ліст з выклікам на апытаньне прыйшоў на два дні пазьней за само апытаньне

Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру. Прадстаўнікі арганізацыі атрымалі ліст, што ім трэба а 10-й раніцы 20 ліпеня прыйсьці на апытаньне для падрыхтоўкі да судовага працэсу.

Пры гэтым сам ліст атрымалі сёньня, 22 ліпеня, напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку намесьніца старшыні ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай.

ПЭН-цэнтар — гэта аб’яднаньне літаратараў, якое мае на мэце пашыраць супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафэсіяў і абараняць іх правы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ПЭН-цэнтар: За першае паўгодзьдзе ў Беларусі зафіксаваны 621 выпадак парушэньня культурных правоў і правоў дзеячаў культуры