Суд не задаволіў апэляцыю на вырак берасьцейскай актывістцы Паліне Шарэндзе-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе 8 чэрвеня 2021 году ў Берасьці.

9 чэрвеня судзьдзя Яўген Брэган пакараў актывістку «Эўрапейскай Беларусі» 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму.

У Берасьцейскім абласным судзе 27 ліпеня разгледзелі апэляцыю на прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», калегія разам з судзьдзёй Крамянеўскай, якая дакладвала, вырашыла, што суд першай інстанцыі вынес правільны вырак, прызнаўшы жанчыну вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • арт.368 (абраза Лукашэнкі),
  • арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады),
  • арт.364 (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў).

У выніку прысуд пакінулі бязь зьменаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Застаецца нязломнай». Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк 200 дзён за кратамі

Маці двух малалетніх сыноў Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на самым пачатку 2021 году. Актывістка за кратамі ўжо 205 дзён. Муж Паліны, актывіст Андрэй Шарэнда, ад крымінальнага перасьледу зьехаў зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я перад бандытамі не ўстаю». Як у Берасьці судзяць актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму захапілі чорныя дзядзькі». Гісторыя берасьцейскіх актывістаў Паліны і Андрэя Шарэндаў