Пабітыя на Акрэсьціна адказваюць Лукашэнку. ВІДЭА

Сьляды пабіцьця на вызваленых з ЦІП на завулку Акрэсьціна у Менску. 14 жніўня 2020 г.

На прэсавай канфэрэнцыі ў гадавіну выбараў прэзыдэнта 2020 году карэспандэнтка ВВС Сара Рэйнсфард спытала Лукашэнку пра жорсткасьць падчас разгонаў пратэстаў, катаваньні ў турме на Акрэсьціна, ягоную нелегітымнасьць і патрэбу новых выбараў. Лукашэнка адказаў журналістцы.