Пра гэта інфармуе «Медуза».
Як паведамляе тэлеканал «Аль-Джазіра», мясцовыя жыхары выступілі супраць таго, што талібы зрываюць сьцягі Афганістану з будынкаў і мяняюць іх на белы сьцяг «Талібану».
Пратэстоўцы прайшлі маршам па вуліцах гораду, размахваючы афганскімі сьцягамі.
Protest in Jalalabad city in support of National flag.#Afghanistan pic.twitter.com/oxv3GL0hmS
— Pajhwok Afghan News (@pajhwok) August 18, 2021
На адной з плошчаў у Джалалабадзе ўдзельнікі акцыі пратэсту зьнялі сьцяг «Талібану» і сталі размахваць нацыянальным сьцягам, пасьля чаго паміж пратэстоўцамі і талібамі адбыліся сутыкненьні. На відэазапісах з Джалалабаду, якія публікуюць у сацсетках, чуваць стрэлы.
#BREAKING: Taliban fires at Afghan locals in Jalalabad city of Afghanistan after the crowd removed Taliban flag and waved Afghan tricolour flag openly. Taliban terrorists can be seen firing at the crowd to disperse them. Taliban fears an open rebellion. pic.twitter.com/MzkDPSMKkQ
— Aditya Raj Kaul (@AdityaRajKaul) August 18, 2021
У сутыкненьнях у Джалалабадзе, паведамляе «Аль-Джазіра», загінулі сама меней два чалавекі, яшчэ 12 атрымалі раненьні.
Голас Амэрыкі: «Талібан» падарваў помнік забітаму лідэру шыіцкіх апалчэнцаў
Абдул Алі Мазары змагаўся з талібамі падчас грамадзянскай вайны ў Афганістане ў 1990-х гадах.
Пра гэта сьведчаць фатаграфіі, апублікаваныя ў сацыяльных сетках.
Гаворка ідзе пра помнік Абдулу Алі Мазары — лідэру апалчэнцаў, забітаму «Талібанам» у 1996 годзе, калі ісламскія баевікі захапілі ўладу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфліктуМазары выступаў у абарону хазарэйцаў — шыіцкай этнічнай меншасьці, якая зазнавала перасьлед падчас папярэдняга кіраваньня суніцкага «Талібану».
Помнік стаяў у правінцыі Баміян у цэнтральнай частцы краіны.
У гэтай жа правінцыі знаходзіліся дзьве высечаныя ў скале статуі Буды, узрост якіх ацэньваўся ў паўтары тысячы гадоў. Яны былі падарваныя «Талібанам» у 2001 годзе, незадоўга да ўварваньня замежнай кааліцыі на чале з ЗША, якая адхіліла іх ад улады.