Ілан Маск анансаваў стварэньне робата-андроіда Tesla Bot

Ілан Маск

Кіраўнік карпарацыі Tesla, адзін з найбагацейшых людзей сьвету Ілан Маск заявіў, што яго кампанія вядзе працу над стварэньнем робата-андроіда.

Прататып робата, які атрымае назву Tesla Bot, можа зьявіцца ўжо ў 2022 годзе. Пра гэта Маск заявіў на «Дні штучнага інтэлекту», які правяла кампанія Tesla.

Паведамляецца, што вышыня робата складзе каля 173 см, маса 7 кг. Замест твару ў яго будзе экран, а перасоўвацца андроід зможа з хуткасцю 8 км/г, гэта значыць хутчэй за чалавека-пешахода.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілан Маск пакрывае Зямлю спадарожнікавым інтэрнэтам

Па словах Маска, робат зможа выконваць «сумную і небясьпечную» працу, якую «менш за ўсё любяць рабіць людзі». На думку прадпрымальніка, масавае зьяўленне такіх робатаў зьменіць структуру эканомікі.

Tesla Bot будзе зьвязаны з новым супэркампутарам Dojo і нэўроннымі сеткамі, якія, па словах Маска, «распазнаюць сьвет і разумеюць, як арыентавацца ў ім».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NASA выбрала кампанію Ілана Маска для адпраўкі астранаўта на Месяц

Некалькі кампаній у шэрагу краін сьвету вядуць распрацоўкі робатаў-андроідаў, аднак іх масавая сэрыйная вытворчасьць для выкарыстаньня ў гаспадарцы пакуль не наладжаная.