Беларуса з кантрабандным тытунём на 4,6 мільёна даляраў затрымалі на літоўска-польскай мяжы

Польскія мытнікі затрымалі 16 тон кантрабанднага тытуню для кальянаў каля польска-літоўскай мяжы.

Грузавы аўтамабіль, якім кіраваў 34-гадовы беларус, спынілі для кантролю ў вёсцы Будзіска. Паводле дакумэнтаў, у ім павінны былі перавозіць зь Літвы ў Польшчу араматызатары, але, як высьветлілася, беларус вёз 16 тысяч слоікаў з тытунём для кальяну, паведаміла аддзяленьне польскай мытні ў Беластоку.

Калі б тавар трапіў у продаж, бюджэт Польшчы мог бы недалічыцца каля 18 млн злотых (4,7 млн даляраў).

Кіроўцу дапыталі. Яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дзясяткі мільёнаў эўра. Колькі кантрабандных цыгарэт зь Беларусі спыняюць за мяжой
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мытня Літвы спыніла цыгарэтную кантрабанду зь Беларусі на 1,2 мільёна эўра
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тытунёвы кароль» Беларусі. Рэжым Лукашэнкі і кантрабанда цыгарэтаў