Назвалі тэрміны, якія будуць пагражаць у справах аб пратэстах

Алег Белаконеў на вучэньнях "Захад-2017"" у жніўні 2017

Старшыня Пастаяннай камісіі нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў раскрыў дэталі законапраекту аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за заклікі да санкцый.

  • За заклікі да зьвяржэньня ўлады, тэрактаў ці санкцый — пазбаўленьне волі да 6 гадоў.
  • Калі будзе зварот да іншых краін з просьбай увядзеньня санкцый — да 10 гадоў.
  • А калі гэта будзе ажыцьцяўляцца з дапамогай інтэрнэту, СМІ, службовага становішча і гэта пацягнула цяжкія наступствы — ад 4 да 12 гадоў.

Дакумэнт будзе разгледжаны на восеньскай сэсіі, якая адкрываецца 4 кастрычніка.

Генэрал-маёр Белаконеў, былы кіраўнік Генштабу на мінулым тыдні выказаўся за тое, каб за сьмерць аднаго супрацоўніка КДБ «мачыць 20, 100 чалавек».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Палату прадстаўнікоў унесьлі законапраект пра крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцый